Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі

Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі  (БДАА)
Дата заснавання 1 кастрычніка 1974
Тып адукацыйная ўстанова[d][1]
Рэктар Арцём Шагідзевіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас 220096 г. Мінск, вул. Убарэвіча 77
bsaa.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі (БДАА, англ.: Belarusian State Academy of Aviation) — установа адукацыі ў Мінску, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з вышэйшай адукацыяй, і па асобных спецыяльнасцях — вышэйшай адукацыі першай ступені, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага персаналу ў сістэме бесперапыннай адукацыі на платнай аснове.

Гісторыя

Мінскае авіятэхнічнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створана 1 кастрычніка 1974 года. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах СА.

У студзені 1991 года вучылішча было ператворана ў Мінскі авіяцыйна-тэхнічны каледж (МАТК).

3 красавіка 1995 года каледж перайшоў у веданне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь і 25 жніўня 1995 года рэарганізаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК).

У 2001 годзе МДВЛТК быў пераназваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).

1 красавіка 2015 года МДВАК быў ператвораны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА), падначаленую з 2016 года Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Рэктары

  • Пётр Паўлавіч Кліменка (1974—1981)
  • Дзмітрый Рыгоравіч Глушчанка (1981—1983)
  • Мікалай Андрэевіч Сідаровіч (1983—1999)
  • Аляксандр Іванавіч Навуменка (1999—2009)
  • Аляксандр Анатолевіч Лапцэвіч (2009—2015)
  • Рыгор Фёдаравіч Лаўшэнка (2015—2018)
  • Арцём Артуравіч Шагідзевіч (з 2018)

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628"></a>

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт
⛭
Установы вышэйшай адукацыі Беларусі
Класічныя
Кіравання
Сілавыя
Тэхнічныя
Тэхналагічныя
Эканамічныя
Медыцынскія
Сельскагаспадарчыя
Мастацкія
Педагагічныя
Вузкапрофільныя
За межамі Беларусі
Закрытыя
Іншае